February 1st, 2012

canabis

СТАРТАВАЎ БЛОГ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА

Originally posted by maryjka_ at СТАРТАВАЎ БЛОГ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА
З гэтай нагоды абвяшчаем онлайн-конкурс.

7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру будуць названыя фіналісты Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прафесійнае журы скароціць лонг-ліст прэміі роўна напалову. Пакуль гэтага не адбылося - прымі ўдзел у онлайн-конкурсе! ПРАПАНУЙ СВОЙ ШОРТ-ЛІСТ! Адгадай 6 фіналістаў да 6 лютага! Той, хто назаве тыя ж кніжныя пазіцыі, што і журы, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.

УЗЯЦЬ УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ