November 28th, 2011

nohi

ЗАЯВА МІЖНАРОДНАГА ПЭН-КЛУБУ

Беларусь: пісьменнік прысуджаны да чатырох
з паловай гадоў пазбаўлення волі па палітычных прычынах

24 лістапада 2011 праваабаронца, пісьменнік і сябар
Беларускага ПЭН-Цэнтру Алесь Бяляцкі быў асуджаны на
чатыры з паловай гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні
ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Абвінавачванне, якоге
грунтіавалася на тым, што Бяляцкі выкарыстоўваў асабістыя
банкаўскія рахункі на атрыманне фінансавання яго праваабарончай
арганізацыі “Вясна”, было названае "палітычна матываваным"
у дакладзе Еўрапейскага саюза, агучаным пачатку гэтага тыдня.
Камітэт Міжнароднага ПЭН-клуба “Пісьменнікі ў няволі” асуджае
такі турэмны вырак Бяляцкаму, паколькі фінансаванне атрымлівалася
ім на праваабарончую дзейнасць, і заклікае да яго неадкладнага
і безумоўнага вызвалення.