October 4th, 2011

chkalava

МАМА ХВАЛЮЕЦЦА


Мама хвалюецца – раз:
Нехта залез пад матрас.

Мама хвалюецца – два:
Выцягні бот з рукава!

Мама хвалюецца – тры:
Цацкі ў пакоі збяры!

І не раскідвай гарох!
Мама ўжо лічыць да трох.

Гэтыя чорныя дзіры
Зноў на каленках… Чатыры!

Мама хвалюецца – пяць:
Спі! Нават бэйбусы спяць!

Зранку – хто кашы не есць?!
Мама хвалюецца – жэсць!