September 29th, 2011

nohi

Дапаможам Змітру Дашкевічу!

Originally posted by tulyaha at Дапаможам Змітру Дашкевічу!
Праз poczobut:

Маці Паўла Севярынца звярнулася з заклікам падтрымаць Зміцера Дашкевіча: Няхай дзесяткі і сотні тэлеграм падтрымкі прыйдуць у калёнію. Тады будзе большая верагоднасьць таго, што іх перададуць Зьмітру Дашкевічу, бо праяву такой грамадзкай актыўнасьці ўжо не прыхаваеш. (...) Падтрымка яму дужа патрэбная, у гэтым я яшчэ больш пераканалася пасьля таго, як у мэдыях зьявіліся зьвесткі, што ягонаму жыцьцю, як і жыцьцю Андрэя Саньнікава, пагражае небясьпека

Нагадаю адрас: Зміцер Дашкевич, Исправительная колония N13 211791,Витебская область, г. Глубокое, ул. Советская, 205

Калі скарыстацца тэлефонам 166 то уся працэдура займе не больш чым тры хвіліны. Падтрымайце чалавека, які цяпер сядзіць у адзіночнай камеры ў самай суровай калоніі ў Беларусі! Падтрымайце, хаця б тэлеграмай, чалавека на якога ідзе беспрэцэдэнсны ціск з мэтай зламаць і прымусіць адмовіцца ад палітычнай барацьбы.

Заклікаю ўсіх фрэндоў перапасціць інфармацыю пра гэтую акцыю на старонках сваіх ЖЖ. Сёння ламаюць Дашкевіча, заўтра могуць таксама ламаць цябе!