September 12th, 2011

canabis

"Нататкі таткі" па-ўкраінску. Прэзэнтацыя ў Кіеве

74.78 КБ

15 верасьня, а 16-й гадзіне,
у Музэі літаратуры (Київ, вул. Б.Хмельницького, 11),
побач з мэтро "Тэатральная"

адбудзецца прэзэнтацыя кнігі
"ТАТКОВІ НОТАТКИ".

У імпрэзе, акрамя мяне і майго шаноўнага перакладчыка Івана Андрусяка, возьмуць удзел нашыя дочкі Алена Хадановіч і Стэфа Андрусяк - і нешта вам пачытаюць па-беларуску і па-ўкраінску. :)

Падрабязьней тут.

Пагартаць кніжку можна тут.
canabis

БІЛОРУСИ НА ФОРУМІ: MULTIMEDIA-GUIDE

Originally posted by maryjka_ at БІЛОРУСИ НА ФОРУМІ: MULTIMEDIA-GUIDE
Зборная Рэспублікі Беларусь па літаратуры сыграе сэрыю таварыскіх матчаў на 18 Форуме выдаўцоў у Львове. Вашай увазе - мультымэдыя-гайд па беларускіх імпрэзах Форуму:

15 верасьня


14:00-15:30
Чытаньне-тандэм. Уладзіслаў Ахроменка (Украіна-Беларусь) і Міраслаў Боднар (Украіна). Мадэратар Марыя Мартысевіч. Прэзэнтацыя раману Ўладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы”.

Обласна науково-педагогічна бібліотека (вул. Зелена, 24).


16 верасьня


13:00-14:30 Аўтарская сустрэча. Андрэй Хадановіч & Алена Хадановіч. Прэзэнтацыя дзіцячай кнігі “Таткові нотатки” (кніга выйшла ў выдацецтве "Грані-Т" у перакладзе на ўкраінскую мову Івана Андрусяка).

Кав'ярня "Штука" (вул. Котлярська, 8).



15:00-16:30 Чытаньне-тандэм. Павал Касьцюкевіч (Беларусь-Ізраіль)& Марыя Мартысевіч (Беларусь.Мадэратар Астап Кінь. Прэзэнтацыя новай кнігі М. Мартысевіч “Амбасада”. Чытаньні з будучай кнігі прозы П. Касьцюкевіча “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту”.

Рэстарацыя "Дім Легенд" (вул. Староєврейська, 48). Бібліятэка.


17 верасьня

13:00-14:30 Чытаньне-тандэм: Віталь Рыжкоў & Цімур Хоміч. Мадэратар Сяргей Прылуцкі.
Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Дзьверы, замкнёныя на ключы” (сэрыя "Кніга+аўдыё". Прэмія “Дэбют-2010” імені Максіма Багдановіча).

Кав'ярня "Штука" (вул. Котлярська, 8).

16:00-17:30 Чытаньне-тандэм. Ігар Кулікоў & Сяргей Календа.
Прэзэнтацыя кнігі прозы С.Календы “Іржавы пакой зь белымі шпалерамі”. Прэзэнтацыя кнігі вершаў Ігара Кулікова "Паварот на мора". Мадэратар Павал Касьцюкевіч.

Обласна науково-педагогічна бібліотека (вул. Зелена, 24).

17:30-19:00 ВЯЛІКІЯ БЕЛАРУСКІЯ ЧЫТАНЬНІ
Чытаньне-маратон. Ігар Кулікоў, Цімур Хоміч, Павал Касьцюкевіч, Сяргей Календа, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Уладзіслаў Ахроменка. Выстава праекту "Канец словаў. Home Collection" (Максім Жбанкоў, Дар'я Сітнікава). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Тэатр ім. Лэся Курбаса (вул. Леся Курбаса, 3).


18 верасьня

16:00-17:30 Аўтарская сустрэча. Андрэй Хадановіч.Мадэратар Галіна Крук. Прэзэнтацыя кнігі вершаў “Несымэтрычныя сны” (сэрыя "Кніга+аўдыё").

Тэатр "Воскресіння" (пл. Ген. Григоренка, 5). Чорная заля.

18:30-20:00 Аўтарская сустрэча. Сяргей “Пістончык” Прылуцкі.
Прэзэнтацыя кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў".

Кав'ярня-книгарня "Кабінет" (вул. Винниченка, 12).

ДО ЗУСТРІЧІ!!!