September 7th, 2011

nohi

Ужо заўтра ў Менску!

Рышард Крыніцкі


НІЧОГА НЯ ЗДАРЫЛАСЯ

Сьляды ад двух разьбітых яек
на сьцяне і падлозе.
“Што здарылася?” – наіўна пытаю
ў кітайца, наглядчыка гэтай залі.

“Нічога ня здарылася, –
зь ветлівай усьмешкай адказвае ён. –

Гэта мастацтва”.

(Музэй сучаснага мастацтва, Франкфурт-на-Майне)



НЕ ПАШКОДЗІЦЬ

Розныя людзі цытуюць Норвіда.
Норвіду гэта ўжо
не пашкодзіць.



МОЙ БЕДНЫ СЫНЕ

Мой бедны сыне, прабач сваёй маці,
мой бедны сыне, прабач, што цябе нарадзіла,
я больш ня буду.



ЗДАВАЛАСЯ

А ўжо здавалася, што ўся Польшча
набярэ ў рот вады
і будзе зноў ад мора да мора.

1976


Collapse )


Болей на фэстывалі.