September 1st, 2011

canabis

Аўдыёкніга. Прэзэнтацыі: Гомель, Берасьце, Менск

У Чэслава Мілаша выйшла беларуская аўдыёкніга. І ў мяне таксама, бо я перакладаў і начытваў.

Гэты дыск - частка міжнароднага праекту: 10 мілашаўскіх аўдыёкніг больш-менш адначасова выходзяць у 10-ці краінах. Чытаюць або знакамітыя акторы (у Англіі - Стывэн Фрай, у Францыі - Жэрар Дэпардзьё, у Расіі - Сяргей Юрскі), або літаратары, якія перакладалі Мілаша (ва Ўкраіне - Сяргій Жадан і Тарас Прахаська, ну і гэтак далей. :)

117.61 КБ

Так напраўду ў мяне аднаго ні халеры б ня выйшла, бо вялікую ролю мае гурт "РАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫЕТА", які спэцыяльна напісаў музыку да беларускіх перакладаў Мілаша і запісаў яе разам са мной.

145.47 КБ

На дыск увайшлі 25 мілашаўскі вершаў, ад досыць раньніх, яшчэ ваеннага часу, да зусім перадсьмяротных:

219.24 КБ

Вынікі можна будзе пачуць ужывую ў Гомелі, Берасьці й Менску. Наколькі я чуў ад арганізатараў, гамельчукам і берасьцейцам дыск можа дастацца абсалютна бясплатна. Менчукі атрымаюць у прэзэнт, калі набудуць нейкія папяровыя кнігі Мілаша.

Вось жа, ласкава запрашаю на прэзэнтацыі:

3 верасьня - ГОМЕЛЬ
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль,
Белая заля, плошча Леніна, 4
Таксама бярэ ўдзел Малгажата Ноцунь і Ян Анджэй Дамброўскі (Польшча).
Пачатак а 17.00.

7 верасьня - БЕРАСЬЦЕ
Тэатр лялек, Партызанскі прасп., 15
Таксама бяруць удзел Кшыштаф Чыжэўскі, Малгажата Ноцунь і Ян Анджэй Дамброўскі (Польшча).
Пачатак а 17.00.

8 верасьня - МЕНСК
У межах фэстывалю "ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ"
Музычная акадэмія (Інтэрнацыянальная, 30)
Пачатак а 18.30.

Адну з кампазіцый можна паслухаць на ТУТ.БАЙ:
http://news.tut.by/culture/248174.html