August 10th, 2011

nohi

Заява Беларускага ПЭН-Цэнтру

Выказваем рашучы пратэст супраць арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі - выбітны грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябар Беларускага ПЭН-Цэнтру. Створанае ім у 1996 годзе грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” з першага дня свайго існавання бараніла каштоўнасці, закладзеныя ў Дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапамагала арыштаваным у выніку масавых пратэстаў і іх сем'ям. Нездарма па выніках сваёй 15-гадовай працы на ніве абароны правоў чалавека Алесь Бяляцкі двойчы быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Упэўненыя, што пераслед Алеся Бяляцкага мае палітычны характар.

Заклікаем беларускія ўлады спыніць пераслед і вызваліць Бяляцкага з-пад арышту.

Рада Беларускага ПЭН-Цэнтру.

- - - -


The Statement of the Berarusian PEN-Centre

We express our strong protest against the arrest of a human rights activist Ales Bialiatsky which took place on 4th of August 2011 in Belarus.

Ales Byalyatsky is an outstanding public figure, one of the founders of the literary association "Tutejshyja", a member of the Belarusian PEN Centre. In 1996 he founded the Human Rights Center "Viasna" which from the first day of its existence defended the values of the Universal Declaration of Human Rights and the Constitution of the Republic of Belarus and helped those arrested as a result of mass protests and their families. As the results of his 15-year career in the field of human rights Ales Bialiatski has twice been nominated for the Nobel Peace Prize.

We are confident that the pursuit of Ales Belyatsky has political reasons.

We urge the Belarusian authorities to stop persecution and release Bialiatski from arrest.

The Council of the Belarusian PEN Centre.