June 16th, 2011

canabis

Узнагароды "ПрайдзіСьвета"

13.06 КБ

Атрымалі ўчора, разам з Вольгай Калацкай і Сяргеем Сматрычэнкам, прайдзісьветаўскія ўзнагароды за пераклады па выніках 2010 году.

http://new.racyja.com/news/laureaty-praidzisveta-atrymali-uznagarody-fota

Вельмі рады за Вольгу і Сяргея, якія свае ўзнагароды безумоўна заслужылі (са мной ня так усё відавочна :)).

Заўсёды цешуся нагодзе сказаць "прайдзісьветам": "Як здорава, што вы ёсьць!" Два гады напружанай працы - гэта вама ня жартачкі. І харошая (як на мяне, дык нават прэстыжная) прэмія робіцца ўжо добрай традыцыяй.

Два назіраньні, якія прыйшлі ўчора ў галаву. Па-першае, самае цікавае, што адбывалася летась у беларускім перакладзе, - гэта ўсё-ткі пераклады раманаў (перакладчыкі паэзіі нэрвова паляць на ганку кнігарні ЛогвінаЎ). Таму, на жаль, прэміяў не хапіла на ўсе класныя пераклады прозы, вартыя быць адзначанымі.

Па-другое, усё, што адзначалася сёлета сябрамі журы, - гэта часопісныя і інтэрнэт-публікацыі. На жаль, не ўзнагародзілі ніводнай кніжкі, а іх сёлета намінавалася цэлых пяць. Гэтак апошні энтузіязм выдаваць кніжкі ў перакладчыкаў адаб'юць. :)


"ПрайдзіСьвет" пра цырымонію:
http://prajdzisvet.org/events/635-uruchanaja-premija-internet-chasopisa-prajdzisviet.html