April 19th, 2011

nohi

Энгелькінг

Заўтра, 20 красавіка,
у межах Месяца польскай літаратуры,
у кнігарні "ЛогвінаЎ"
(Незалежнасьці, 37А)
а 19-й гадзіне

выступіць харошы польскі паэт і прыўкрасны перакладчык
ЛЕШАК ЭНГЕЛЬКІНГ.

20.51 КБ

Сустрэча будзе складацца зь дзьвюх частак:

- размова зь Лешкам пра мастацкі пераклад;
- Лешак пачытае свае старыя і новыя вершы ў арыгінале, а яго перакладчык, то бок я, грэшны, - іх беларускія пераклады.

Некалькі вершаў Энгелькінга можна прачытаць на сайце "ПрайдзіСьвет": Інвентарызацыя апакаліпсісу.

Зьмяшчаю для затраўкі і адзін верш з новай Лешкавай кнігі "Музэй дзяцінства":

НА ДАРОЗЕ

На дарозе ў горад
сядзіць сфінкс
і, хто б сумняваўся,
загадвае ўсім загадкі.
Паколькі зараз тыдзень аховы сфінксаў,
я зь ім спрабую па-добраму:
“Прапусьці мяне
без загадак,
ты ж ведаеш, для аднаго з нас
гэта скончыцца кепска,
і штосьці падказвае мне,
што гэта буду ня я”.
Але я прашу дарэмна,
яго ўжо няма.
І што яшчэ горай,
няма ніякай дарогі.
А я паўтараю, як дурань:
άνθρωπος, άνθρωπος, άνθρωπος.