April 12th, 2011

nohi

Госьці, госьці, госьці

У офіс Нашай Нівы прыйшлі супрацоўнікі КДБ

«Да вас ёсць пытанні», — сказалі яны. У колькасці 5 чалавек.

Некаторы час яны размаўлялі з галоўным рэдактарам Андрэем Скурко.

У офісе пакуль знаходзіцца 9 супрацоўнікаў. Нікога не выпускаюць.

***

Ёсць двое панятых, на ўваходзе ў пад'езд дзяжураць двое міліцыянтаў.

Нібыта цікавяць учорашнія фота і відэа з выбуху ў метро. Супрацоўнікі КДБ вядуць сябе пакуль карэктна.