April 11th, 2011

canabis

Месяц польскай літаратуры: Міхал Ягела

36.27 КБ

13 красавіка ў кнігарні "логвінаЎ" - сустрэча з пісьменнікам Міхалам Ягелам (Michał Jagiełło).
Міхал Ягела нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі універсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфіяў па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў - шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989-2006 займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.

Выступіць з прэзентацыяй сваёй кнігі Narody i narodowości. Przewodnik po lekturach/”Народы i нацыянальнасці. Вандроўка па кнігах”.

Пачатак а 19. Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч.

Прыходзе, будзе пра Беларусь і беларусаў. І горы.