April 5th, 2011

canabis

Сустрэча з Карповічам

50.53 КБ

6 красавіка (серада)
у кнігарні “логвінаЎ”
сустрэча з польскім пісьменнікам Ігнацыем Карповічам.
Прэзентацыя яго новага раману "Balladyny i romanse".
Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч.

Пачатак а 19.

Падчас імпрэзы (а таксама ўвесь красавік) у кнігарні можна набыць польскія кнігі і альбомы.

Ігнацы Карповіч (Ignacy Karpowicz). Нарадзіўся і жыве на Беласточчыне.
Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэту, афрыканіст і іспаніст. Аўтар шэрагу
раманаў, адзначаных прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі Польшчы.
Тэма большасці з іх – лёсы і светаадчуванне людзей, якім наканавана
жыць на беларуска-польскім памежжы. А яшчэ Ігнацы размаўляе па-амхарску
(мове эфіёпаў). А яшчэ ён пляменнік славутага польскага мастака
беларускага паходжання Леона Тарасэвіча.