March 29th, 2011

canabis

Заўтра на TUT.BY-TB праграма пра Чэслава Мілаша

30 сакавіка
аб 11.10
на “TUT.BY-TB”
размова, прысвечаная стогадоваму юбілею польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1980 году, Чэслава Мілаша. У межах праграмы - анлайн-прэзентацыя беларускай інтэрнэт-старонкі, прысвечанай творчасці Мілаша.

У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчыцы Марыя Пушкіна і Ганна Янкута, дырэктар Польскага Інстытута Пётр Казакевіч, перакладчык Лявон Баршчэўскі, літаратар Ігар Бабкоў, а таксама ваш пакорны слуга.

Наведаць саму Мілашаўскую старонку, дарэчы, таксама запрашаю:
http://www.instpol.by/milash/