March 12th, 2011

canabis

Уручэньне "Залатога апострафа" - 17 сакавіка

Originally posted by viershnick at Уручэньне "Залатога апострафа" - 17 сакавіка
Заўтра, 10 сакавіка, завяршаецца інтэрнэт-галасаваньне за лаўрэатаў "Залатога апострафа". Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у вызначэньні лепшых аўтараў "Дзеяслова" за 2010 год (хаця да вечара яшчэ можна зьмяніць расклад!). Але, як заўсёды, апошняе слова - за рэдакцыяй)

На гэты момант вынікі наступныя:
у намінацыі Паэзія большасьць галасоў атрымала Віка Трэнас (нізка вершаў "За крок да раю", № 48).
Сярод празаікаў рэй вядзе Паліна Качаткова з кароткімі аповедамі "Чалавек-жанчына", №49 - 170 галасоў. Ёй у патыліцу дыхаюць Анка Ўпала з іранічнымі аповедамі "Інь-Ян", №47 (158 галасоў)
і Сяргей Календа ("Гульня ў інтэлект", №44, 155 галасоў).

Галоўная інтрыга разыгрываецца ў намінацыі Дэбют. На першым месцы - Франак Вячорка з аповедам "Ліза", №44. Яго даганяе Настасься Кухарэнка "На крылах каханьня" (№47).

Уручэньне прэміі "Залаты апостраф" адбудзецца 17 сакавіка.
Месца ДЗЕяньня - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул.Багдановіча, 13).
У праграме вечарыны - акустычны выступ гурта "Босае сонца". Пачатак а 18-й. Уваход вольны.