March 10th, 2011

nohi

Прафэсійнае рукапрыкладзтва

Гэты пост зусім не пра АМАП. У сэнсе, не пра ОМОН. Проста мне як выкладчыку літаратуры сёньня не дае спакою адзін тэкст.

У Эдгара По, выхад беларускай кніжкі якога робіцца ўсё больш актуальным, ёсьць апавяданьне "The Business Man". Галоўны герой, сярод іншых экзатычных прафэсіяў, засвоіў і такую, як рукапрыкладзтва. Не падумайце, што ён кагосьці б'е. Наадварот, ён прафэсійна нарываецца, правакуючы іншых, каб тыя зьбівалі яго, а потым хуценька "здымае пабоі" - і спаганяе з крыўдзіцеляў кампэнсацыю праз суд. На гэтыя кампэнсацыі і жыве.

Шмат, канечне, не заробіш. Да таго ж, праца, што і казаць, цяжкая і шкодная для здароўя, але ж мы не шукаем лёгкіх шляхоў. Іншыя зь цябе рагочуць, а ты сабе робіш кар'еру.