March 4th, 2011

canabis

Шчырыя віншаваньні!

12.96 КБ

Сёньня дзень народзінаў у перакладчыка Лявона Баршчэўскага.

Не люблю палітыку - ужо за тое, што яна адбірае час і энэргію ў такіх выдатных творцаў, як спадар Лявон.
Мяркуйце самі. Лявон Баршчэўскі чытае фрагмэнт з Сафоклавага "Цара Эдыпа"ў арыгінале і па-беларуску:




Сапфо (Σαπφώ)
Роўным богу мне падаецца ў шчасці... (Φάινεταί μοι κῆνος ἴσος θέοισιν)

Роўным богу мне падаецца ў шчасці
Чалавек, які, гэтак блізка-блізка
Седзячы з табой, твой пяшчотны голас
Слухае ўважна.

І цудоўны смех. У мяне пры гэтым
Перастала сэрца б адразу біцца.
Як цябе я ўбачу – больш не магу ўжо
Вымавіць слова.

Мой язык імгненна дранцвее, хваляй
Лёгкі жар пад скураю прабягае;
Вочы ўжо не бачаць. А вушы чуюць
Звон несціханы.

Пот з мяне гарачы цячэ, дрыжу я,
Ззелянела ўся – ужо нават болей
За траву. І маё жыццё нібыта
Скончыцца мусіць.

Ды цярпі, цярпі: ўжо далёка надта
Ўсё зайшло...

Інтэрвію Лявона Баршчэўскага для "ПрайдзіСьвета".