March 2nd, 2011

canabis

Паклічам вясну па-ўкраінску! -- prajdzisvet.org

3 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” пры ўдзеле культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адзначае ўкраінскую літаратурную Масленіцу.



Гукаць вясну ўкраінскай паэзіяй і нават прозай запрошаныя:


Валеры Стралко,


Уладзімір Арлоў,


Марыя Мартысевіч,


Вера Бурлак,


Віталь Рыжкоў,


Таццяна Урублеўская,


Андрэй Адамовіч,


Сяргей Прылуцкі,


Андрэй Хадановіч


і іншыя.



Гуканні пачнуцца а 19-й па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.

паводле prajdzisvet.org