February 14th, 2011

canabis

Шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча

Журы літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют", заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў, вызначыла шорт-ліст у трох намінацыях.


Паэзія:

Ірына Бельская. …Бо ранак раніць. Дзеяслоў, №44.
Ігар Кулікоў. Закон узаемнае невылечнасці. "Дзеяслоў", №47.
Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы. Логвінаў.


Проза:

Сяргей Егарэйчанка. Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам. "Літаратурная Беларусь"/"Новы час", кастрычнік 2010.
Анка Упала. Інь-Ян. Іранічныя аповеды. "Дзеяслоў", №47.
Наталка Харытанюк. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката. Логвінаў.


Пераклад:

Антон Францішак Брыль: Дж.Р.Толкін. Каваль зь Вялікага Вутану. Логвінаў.
Наста Лабада: Тувэ Янсан. Маленькія тролі і вялікая паводка. Зм. Колас.
Вольга Цвірка. Мікаэль Ніэмі. Папулярная музыка зь Вітулы. Логвінаў.


Уручэнне галоўных і заахвочвальных узнагародаў адбудзецца 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі.
Шчыра віншую пераможцаў!