February 11th, 2011

canabis

Дзень нараджэньня ў кнігарні "ЛогвінаЎ"

Так выйшла, што кнігарня "ЛогвінаЎ" нарадзілася амаль у адзін дзень са мной.
Ёй заўтра спаўняецца адзін годзік.
З гэтай нагоды - проста ненармальныя зьніжкі на кніжкі. (У тым ліку, і на мае.)
Усім студэнтам і жміндам вельмі рэкамэндую прыйсьці і набыць сёе-тое.

Апроч гэтага, насычаная культурная праграма.

78.49 КБ

14.30-16.00 - дзіцячы паэтычны ранішнік. Удзельнічаюць Вера Бурлак, Віктар і Кастусь Жыбулі, Анка Упала і мы з шаноўнай Аленай Андрэеўнай. Мамкі-таткі-дзеткі, прыходзьце паглядзець і паслухаць.

А 16-й гадзіне - урачыстае абвяшчэньне шорт-ліста літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыях "Паэзія", "Проза" і "Пераклад". І, зразумела, выступы шорт-лістэраў-паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў.

Пасьля 17-й выступы дарослых літаратараў, сярод якіх

Валянцін Акудовіч
Уладзімір Арлоў
Ігар Бабкоў
Вольга Гапеева
Адам Глобус
Севярын Квяткоўскі
Артур Клінаў
Марыйка Мартысевіч
Наталка Харытанюк
і Ваш пакорны слуга,

а таксама канцэрт бардаў.

Уваход вольны.
Адрас: пр. Незалежнасьці 37А.
(Ст. м. Плошча Перамогі, у падворку дома "ПОДВИГ НАРОДА".)