February 6th, 2011

canabis

Мілаш. Джонатану Свіфту

Мой улюбёны на сёньня верш Мілаша. Чытае аўтар.
Ніжэй беларускі пераклад.



   ДЖОНАТАНУ СВІФТУ

Прашу парады, мой дэкане,
Бо на цябе – уся надзея.	
Такое рэдкае спатканне,
Што пыха – кепская ідэя.

Рука прыбою б’е па гальцы,
Аж снег бялюткай пены выпаў.
А ў той рукі на кожным пальцы –
Зіхоткія смарагды выспаў.

Змрок наліваецца ліловы
І па тарфянішчах ступае.
Над хатамі кыгычуць совы.
У печцы каша закіпае.

Парык. Манжэты. Побач карта,
Што крэсліш ты пяром гусіным –
Дзеля ўсяго, што ведаць варта,
Хоць бы насуперак усім нам!

На гэтай карце, мой калега,
І я шукаў свае маршруты –
Наведаў бераг Брабдынгнэгу,
Быў у насельнікаў Лапуты

І ў еху, што гатовы жэрці,
Хоць кормяцца – уласным калам,
І ў рабскім страху жыць да смерці,
Быць шпегам, здраднікам, фіскалам.

Жыццё разбітае на ролі –
Знаёмы з гэтаю і з тою.
Хоць сэрца з’едзенае соллю,
Ды гэта сэрца не пустое,

Бо ў мудрагельскім асляпленні
Мне бачыць не перашкаджала,
Што свет не варты захаплення –
І захапляцца ім да шалу.

Collapse )