January 31st, 2011

nohi

Памяць паэта

Некалі Леанід Дранько-Майсюк зрабіў прыгожы ўчынак – у сваім “Паэтаграфічным рамане” напісаў пра Ўладзіміра Някляева – пра свайго сябра, які тады ўпершыню трапіў у апалу. Ці не найбольш мяне тады ўразіў фрагмэнт:

“Някляеў ведае на памяць ці не ўсе свае вершы і песні і мноства вершаў іншых паэтаў; ведае бясконцую колькасць чужых песень.
Дзякуючы глыбокай памяці, можа працаваць проста з голасу, з дыхання, з настрою.
Яму не патрэбныя пісьмовыя дапаможнікі – дзённікі, нататнікі, рабочыя сшыткі.
Ніякіх накідаў, ніякай чарнільнай падрыхтоўкі, амаль ніякіх планаў…
Лішняй паперы не любіць, таму ў ягоным архіве – пустотны хаос цудоўных здагадак.
Новы тэкст заўсёды ў памяці.
Тэкст не выпісваецца, – з’яўляецца”.

Сёньня адвакат Някляева гаворыць: “Ён жаліцца на галаўны боль, не заўсёды можа ўспомніць людзей і падзеі. Для гэтага яму даводзіцца прыкладаць пэўныя высілкі”.

Цікава, ці прадугледжвае нейкі суд у нейкай Гаазе адказнасць для вінаватых у такім?