January 29th, 2011

chkalava

Добрая п'еса Тацяны Сівец

Сёньня разам з Марынай і Аленай Андрэеўнай былі на цудоўным спэктаклі паводле п'есы шаноўнай naya1982, якой - шчыры дзякуй за запрашэньне! Атрымалі масу пазытыўных эмоцыяў. Алена Андрэеўна прагне паглядзець п'есу яшчэ.

75.58 КБ

Казка гарадскога парку на дзве дзеі без антракту для дзяцей ад 5 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык - Ягорк ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык - Андрэй МЕРАНКОЎ
Кампазітар - Леанід ПАЎЛЁНАК і Маланка Аркестр

Усіх фрэндоў ад 5 гадоў, хто яшчэ ня бачыў, шчыра запрашаю :)

27 сакавіка, 11:00
28 сакавіка, 11:00, 14:00 (на сцэне Дома літаратара)

Тут можна прачытаць маленькую рэцэнзію на спэктакль.