January 24th, 2011

canabis

прыПОзьненыя віншаваньні

Некалькі дзён таму Эдгару Алану По споўнілася 202 гады.

27 студзеня ў кнігарні "ЛогвінаЎ” ў межах літаратурных чытаньняў з часопісам “ПрайдзіСьвет” адбудзецца віншаваньне бліскучага паэта, вострасюжэтнага празаіка і літаратурнага "крытыка з тамагаўкам".

93.02 КБ

Сьвяткаваць прыйдуць яго перакладчыкі на беларускую:

Лявон Баршчэўскі,
Марыя Мартысевіч,
Ганна Янкута,
Кацярына Маціеўская,
Віталь Рыжкоў,
Юля Цімафеева,
Андрэй Хадановіч,
а таксама голас Аляксея Арцёмава
і, вядома ж, дух самога імяніньніка.

Пачатак а 19.00.

Адрас “КнігарніЎгалерэі”: Менск, пр. Незалежнасьці, 37А