January 21st, 2011

nohi

Дапамога пацярпелым!

Originally posted by arlona at Дапамога пацярпелым!
Распаўсюдзьце, калі ласка, яшчэ раз як найшырэй інфармацыю, адрасаваную для нашых сядзельцаў.

Па дапамогу да нас зьвярнулася каля 300 чалавек, а гэта значыць, што большая палова па нейкай прычыне да офіса на Машэрава,8 яшчэ не дайшла. Дарагія сядзельцы! Калі ласка, не саромцеся і зьвяртайцеся! Інфармацыя з вашых судовых пастановаў і запаўненьне анкетаў аб умовах утрыманьня ў турме патрэбная праваабаронцам. Што тычыцца кампэнсацыі аплаты "за суткі" ды інш. – таксама ня варта саромецца, бо так хацелі людзі, якія ахвяравалі. Калі камусьці з вас асабіста гэтыя грошы непатрэбныя, дык вы зможаце іх пераахвяраваць на якую-небудзь карысную справу (напрыклад, на дапамогу тым, хто сядзіць у КДБ ды іх сваякам).

Таксама запрашаем паглядзець Выставу салідарнасьці, якую валянтэры рыхтавалі для вас. Яна будзе працаваць да канца месяца.

Сябры, калі маеце магчымасьць, пастаўце абвестку таксама ў facebook, вконтакте ды іншыя сацыяльныя сеткі. Дзякуй!

******************************
Паважаны сябра!

Калі ты быў арыштаваны, да цябе ўжываліся рэпрэсіі ў зьвязку з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу ў наступных пытаньнях:

- Грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае:

Дапамога вязьням на Ўправе БНФ, г.Менск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (017) 284 50 12, (029) 685 52 39, (029) 651 61 27, (029) 378 69 05, з 10:00 да 20:00 у працоўныя дні. Калі вы жывеце па-за Менскам і з паважных прычынаў можаце прыехаць толькі ў выходныя - тэлефануйце на мабільныя нумары.

Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэньні, квітанцыю на аплату ўтрыманьня. Калі вы не атрымалі копіі пастановы - трэба ехаць у адпаведны суд, ісьці ў канцылярыю і там яе забраць.

- Юрыдычная дапамога, штрафы, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам:
Праваабарончы цэнтар “Вясна” (017) 331 08 44, (029) 687 51 29.

- Дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная і мэдычная дапамога:
ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасьць”: (017) 280 88 63, (029) 917 96 26, (029) 875 15 42.

- Юрыдычная дапамога па працоўным праве (звальненьні з працы, ціск на працы):
Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (017) 292 46 51, (029) 316 97 24.

Таксама глядзі інфармацыю на сайце http://www.help.roh-roh.net

Ганарымся Табой!

canabis

Чорна-белыя вершы. Дзьмітрый Строцаў



подвели под мечи
хор бабочек
облако неофитов
тучу романтиков

сдали палачу
всю нарнию
все бобровые хатки
все сховы десятилетия

подержали цмока
за пятку
на юру славы

триумфаторы
други

благодарим за попытку

на плацу пыльца
на ветру слёзы