January 18th, 2011

canabis

75 гадоў Васілю Сёмуху!

13.33 КБ

І ты вялікі будзеш. Нават большы,
чым той, што мусіць жыць і гаварыць
з табой. Больш незвычайны і харошы,
старэйшы патрыярх, старым-стары.

Цябе адчуюць: бо плыве духмянасьць
з тваіх прысутна збліжаных садоў;
як хвораму з прадметаў мілых радасьць,
так людзям зь любасьці плыве любоў.

Зьбіраюць бо людзей у гурт ня модлы.
Цябе ня будзе ў лучнасьці; бо хто
праз радасьць да цябе прыйшоў, той годны,
таму ня трэба кліканы натоўп:
ён і ў самоце будзе ўсюдыісны,
сабраны і адкінуты, ў тузе
і ў радасьці, маленькі і вялізны,
як хата і дзяржава, як усе.

Райнэр Марыя Рыльке ў перакладзе Васіля Сёмухі



Старонка Васіля Сёмухі на "Літаратурным радыё"

Васіль Сёмуха: ПЕРАКЛАДЧЫК ПАВІНЕН БЫЦЬ ПА-СВОЙМУ ВАР’ЯТАМ...