January 8th, 2011

nohi

Камітэт "Пісьменьнікі ў турме" пра сытуацыю ў Беларусі - Радыё Свабода © 2011

Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу "Пісьменьнікі ў турме" (The Writers in Prison Committee - WiPC) апублікавалі заяву, у якой выказваецца глыбокая занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі ды лёсам журналістаў, дэмакратычных актывістаў і пісьменьнікаў, сярод якіх ёсьць сябры Беларускага ПЭН-цэнтру.

У заяве адзначаецца, што яны працягваюць знаходзіцца пад вартай, зь імі дрэнна абыходзяцца, і ім пагражае судовы перасьлед. WiPC заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх журналістаў і актывістаў, якія былі затрыманыя за ажыцьцяўленьне свайго права на свабоднае выказваньня думак, спыненьня палітычна матываваных крымінальных спраў і поўнага і належнага расьсьледаваньня паведамленьняў пра факты жорсткага абыходжаньня.

У заяве пэрсанальна называюцца Уладзімір Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Натальля Радзіна, Зьміцер Бандарэнка, Ірына Халіп.


Камітэт "Пісьменьнікі ў турме" пра сытуацыю ў Беларусі - Радыё Свабода © 2011

http://www.internationalpen.org.uk/go/news/belarus-repression-of-press-continues-journalists-face-long-sentences