December 29th, 2010

nohi

Ператрус у рэдакцыі "Нашай НІвы" і ў хаце галоўнага рэдактара

У хаце Андрэя Скурка ператрус доўжыўся больш за дзьве гадзіны. Забралі камп’ютар.

З рэдакцыі забралі 12 кампоў. Ператрус праводзілі два супрацоўнікі КДБ і два следчыя.

Іх цікавілі перадусім фота і відэаматэрыялы з 19 снежня. Паводле словаў супрацоўнікаў спецслужбаў, яны шукалі доказы па двух крымінальных спрвах — аб масавых беспарадках і аб знявазе дзяржаўнай сімволікі (эпізод з заменай чырвона-зялёнага сцяга на будынку КДБ на бел-чырвона-белы). Налётчыкі вельмі цікавіліся кампутарам відэааддзела «Нашай Нівы».

Нагадаем, што «Наша Ніва» найбольш поўна асвятляла механізм дзеяння правакатараў падчас так званага «пагрому» Дому Урада. Магчыма, гэта сталася адной з прычын ператрусу.

http://nn.by/?c=ar&i=48272