December 26th, 2010

canabis

Старыя вершы пра галоўнае

Зьбігнеў Гэрбэрт

ПАСЛАНЬНЕ ПАНА КОГІТА

Ідзі куды пайшлі тыя да цёмнага краю
па залатое руно нябыту тваю апошнюю ўзнагароду

выпрастаны ідзі сярод тых на каленях
тых павернутых сьпінамі і павергнутых ніцма

ты ўратаваўся не для таго каб жыць
у цябе мала часу а трэба сьведчыць

будзь адважны калі здраджвае розум будзь адважны
па апошнім рахунку толькі гэтае лічыцца

а бясьсільны твой Гнеў хай будзе як мора
кожнага разу як будзеш чуць голас зьняважаных бітых

Collapse )