December 24th, 2010

nohi

Заява Расійскага ПЭН-цэнтра ў абарону Уладзіміра Някляева

Расійскі ПЭН-цэнтр глыбока абураны арыштам аднаго з кіраўнікоў Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміра Някляева, вядомага беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, лаўрэата шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасць. У Расіі добра ведаюць творчасць Уладзіміра Някляева. У кастрычніку 2010 года ў Маскве ў перакладзе шэрагу расійскіх паэтаў, з прадмовай Яўгенія Еўтушэнкі, выйшла яго новая кніга вершаў «Акно».

19 снежня кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты па дарозе на Кастрычніцкую плошчу, яму нават не далі даехаць да мітынгу. З чэрапна-мазгавой траўмай, у несвядомым стане ён быў дастаўлены ў бальніцу, а адтуль выкрадзены людзьмі ў цывільным, што выклікае асаблівую трывогу ва ўсіх, хто памятае пра спосабы расправы А. Лукашэнкі са сваімі палітычнымі супраціўнікамі (В. Ганчаром, Ю. Захаранкам, Дз. Завадскім і інш.) Нападу падвергнуўся і іншы апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты — Мікалай Статкевіч. 17 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, абвінавачваюцца ўладамі Беларусі па справе, распачатай на падставе ч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Сярод іх — шэсць былых кандыдатаў у прэзідэнты: Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч. Ім пагражае пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Абапіраючыся на Хартыю Міжнароднага ПЭН-клуба, у якой, у прыватнасці, сказана, што «… неабходнае прасоўванне чалавецтва да больш высокім формаў палітычнай і эканамічнай арганізацыі патрабуе свабоднай крытыкі ўрада, органаў кіравання і палітычных інстытутаў», мы патрабуем неадкладнага вызвалення Уладзіміра Някляева і яго паплечнікаў і лічым абсурднымі і неправамернымі дзеянні ўладаў Беларусі — дзяржавы, якая нібыта прытрымліваецца дэмакратычных прынцыпаў кіравання.

Старшыня — Андрэй Бітаў

Намеснік старшыні — Аляксей Сіманаў

Чальцы Выканкама — Леў Цімафееў, Юна Морыц, Аляксандр Гарадніцкі, Людміла Уліцкая
nohi

ВЕЛЬМІ ВАЖНАЕ! дапамога вязьням: новы фармат

Originally posted by adelka at ВЕЛЬМІ ВАЖНАЕ! дапамога вязьням: новы фармат
Сябры,

у першую чаргу хачу вельмі моцна падзякаваць усім, хто адгукнуўся і дапамагаў і дапамагае нам. Гэта вельмі прыемна працаваць у такой хвалі падтрымкі і грамадзянскай салідарнасьці.
Аднак, мы маем паведаміць важныя зьмены ў арганізацыі нашай працы і адказаць на пытаньнні, якія найчасьцей задаюцца нам па тэлефонах і ў офісе нашай грамадскай кампаніі.

Як можна дапамагчы зараз

* Першае і важнае - мы БОЛЬШ НЕ ПРЫЙМАЕМ РЭЧЫ, бо дзякуючы неабыякавым людзям, рэчаў у нас зараз болей чым дастаткова, калі будзе неабходнасьць у нейкіх канкрэтных рэчаў для канкрэтных людзей - мы зможам их набыць з грошай сабранага фонду.

* Нам патрэбны валанцёры: адвозіць рэчы па перадачах, у дзенны час, патрэбны пашпарт
мы даем грошы на таксоўкі
лапш арыентавацца на наступны тыдзень

NB зараз есьць інфармацыя, што перасталі прыймаць не ад сваякоў - падрыхтаваны ўзор скаргі, якую трэба падаваць у такім выпадку на супрацоўніка міліцыі, бо гэта не законна - ПІКоАП не ўтрымлівае абмежваньняў наконт асобаў, якія маюць права перадаваць перадачы. Яны дачакаюцца - мы завалім іх скаргамі і бандэролямі. узор скаргі - у наступным пасце.

* Працягваем прыймаць грашовыя ахвяраваньні!

* Трэба падпісваць паштоўкі: на ўправе сотні навагодніх і калядных паштовак, канвертаў з маркамі і адрэсамі, трэба каб як мага болей людзей напісала вязьням паштоўкі і цёплыя словы падтрымкі. Можна зайсьці ў суботу і падпісаць дзесятак паштовак.

Як можна дапамагчы потым

* Сустракаць затрыманых - у Менску і Жодзіна, сьвяткаваць іх выхад на волю
* Таксама шукаем аўтобус (вялікі) на 40-50 месцаў на мінімум на 2 рэйсы ў Жодзіна 29.12 і 31.12. Хто можа дапамагчы? Безумоўна, паслугі аўтобуса будуць аплочаны.

Як зкантактавацца

284 50 12 гарадскі адрас Варвашэні/Машэрава 8, у будні з 9 да 20

+ 375 29 685 52 39 Сяржук Семянюк

+ 375 29 395 73 99 Даша Каткоўская (я)

Што будзе далей

Рэчы, адзеньне і сродкі гігіены, якія застануцца пасьля таго, як вязьні выйдуць на свабоду, будуць перададзены на дабрачыннасьць - у першую чаргу ў дзіцячыя дамы і падобныя ўстановы.

З грошай, якія будуць закумуляваныя пасьля канца кампаніі, мы б хацелі аказаць адрасную дапамогу вязьням і тым, хто пастрадаў ад дзеяньняў рэжыма 19.12., асабліва тым, хто найбольш у гэтым мае патрэбу: тым, хто згубіў працу, студэнтам, іншагароднім, сваякам тых, хто сядзіць (напрыклад калі жонка і маленькія дзеці а бацька ў ). Я разумею, што наўрад ці мы здолеем дапамагчы ўсім, але мы як мінімум зробім вялікі ўнесак.

Шукаем інфармацыю

* кантакты бацькі Статкевіча: вельмі хочам перадаць яму дапамогу.
* інфармацыю пра сваякіў, якім патрэбна дапамога: жонкі з малымі дзецьмі, хворыя бацькі - мы зараз хаця б трошкі падтрымаем іх грашова пакуль іх мужчыны і жанчыны сядзяць суткі
* інфармацыю пра тых, каму выбілі зубы: мы накіруем вас да дохтараў, якія зробяць пратэзаваньне, і дапаможам з аплатай (як мінімум частковай) лячэньня
* пра тых, каму не перадаюць перадачы, імены тых, каму патрэбны перадачы, акумуляваньне інфы з няволі

Як офіс па Варвашэні/Машэрава 8 працуе ў выходныя

Заўтра, у суботу, працуем з 9 да 13.
У нядзелю офіс працаваць афіцыйна не будзе, хаця магчыма валанцеры там будуць каб проста навесьці парадак і займацца арганізацыйнымі момантамі.

Нагадаю, што 24 і 25 сьнежня перадачы ў Жодзіна не прыймаюць. Дагэтуль адсутнічаюць звесткі пра 160 з 260 затрыманых, якія знаходзяцца ў Жодзіна.



nohi

ТАБУРЭТКА

           Уладзіміру Някляеву

У дзяцінстве, калі
Па радзімай зямлі
Дзед-Марозы хадзілі нярэдка,
Сам Сьвяты Мікалай
Загадаць мог: “Чытай,
Хлопча, вершыкі! Вось табурэтка!”

Хоць ахвоты няма,
Ды ўхіляцца дарма,
Бо жалезная ўмова – чытаньне.
Дзед Мароз тут – уласьць:
Падарунка ня дасьць,
А тады й Новы год не настане!

Дзед Мароз – цяжкі лёс,
Адмарожаны нос,
Плюс гарэліца з раніцы шкодзіць…
Дык ці скажа ён мне,
Што чытай або не,
А Каляды ўсё роўна прыходзяць?

Collapse )