December 22nd, 2010

canabis

У чытанні Калядаў

23 снежня (чацвер) у кнігарніЎгалерэі (Мінск, пр. Незалежнасці, 37А) у межах Літаратурных чытанняў з “ПрайдзіСветам” адбудзецца вечарына “У чытанні Калядаў”.

Свае пераклады пагадзіліся пачытаць Васіль Сёмуха, Вальжына Морт, Марына Шода, Сяргей Сматрычэнка, Алена Пятровіч, Аксана Данільчык, Вера Бурлак, Алеся Башарымава, Сярж Мядзведзеў, Віталь Рыжкоў, Марына Казлоўская, Анка Упала, Ігар Жалткоў, Паліна Маслянкова і іншыя.

Пачатак чаканняў чытанняў: 19.00.
canabis

Студэнты



ЯЦЭК КАЧМАРСКІ
СТУДЭНТЫ Ў ВЫСЫЛЦЫ

(паводле карціны Я. Мальчэўскага)

Пад мапай чужой Імпэрыі
Сабраныя, пад канвоем,
Мы ў Сібіры, не на паперы
Геаграфіі курс засвоім.

Заснуў хто змог у дарозе,
Нібы паўтараў забыты
Гісторыі ўрок на падлозе,
Бо катаргай будуць іспыты!

Малодшы з надзеяй вострай,
Нязломленай на этапе,
Ляціць дадому – празь вёрсты
Бялюткіх плямаў на мапе.

Два хлопцы ў мокрым убраньні
Трасуцца ўвесь адпачынак,
Нібы ад бацькоў пакараньня
Чакаюць за свой учынак.

Хто боты здымае старыя,
Хто піша сваю “Адысею”,
Хто ў думках магілы рые
Усім жандарам Расеі.

Ахоўнік напіўся ў бэлю,
Вінтоўку выпусьціў з пальцаў:
Куды з гэтай сьнежнай белі
Падзенуцца тыя мальцы?

А тэрмін далі не маленькі,
Яшчэ даўжэй – шынялі…
Кніжкі – у кайстрах – ля сьценкі
З мапай чужой зямлі.

Тэкст арыгіналу.
nohi

Просьба

Шаноўныя сябры-блогеры і інтэрнэт-карыстальнікі! Пераканаўчая просьба не распаўсюджваць неправераных чутак, пашырайце, калі ласка, толькі спраўджаную інфармацыю.