December 21st, 2010

nohi

Зварот Польскага ПЭН-клуба ад 20 снежня 2010

Сярод дзясяткаў ахвяр гвалту на вуліцах Мінска ёсць і Уладзімір Некляеў, адзін з найвыдатнейшых беларускіх сучасных паэтаў, былы Старшыня Беларускага ПЭН-клуба і Саюза Пісьменнікаў Беларусі, кандыдат у прэзідэнты краіны на апошніх выбарах. Яшчэ перад учарашняй грамадзянскай маніфестацыяй ён быў акружаны спецназаўцамі і на вачах функцыянераў у формах збіты да непрытомнасці, а потым перавезены ў бальніцу з шырокай чэрапна-мазгавой траўмай. З бальніцы ён быў вывезены некалькімі невядомымі ў цывільнай вопратцы.

Мы ў Польшчы ведаем Некляева як паэта і як выдатнага перакладчыка польскіх паэтаў – пачынаючы ад класікаў XVI–XIX стагоддзяў. Ён быў госцем на нашых аўтарскіх спатканнях у многіх гарадах Польшчы, а таксама ў сядзібе Польскага ПЭН-клуба ў Варшаве – апошні раз у лістападзе гэтага года на прэзентацыі яго паэмы “Паланэз” у трохмоўным выданні – беларускім, літоўскім і польскім.

Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць паэта, а таксама прадаставіць яму медыцынскую дапамогу. Мы заклікаем Вас спыніць жорсткія рэпрэсіі супраць актывістаў і выбаршчыкаў апазіцыі, журналістаў і гарантаваць грамадзянскія свабоды ў імя ідэалаў Міжнароднага Статута ПЭН-клуба, які абвяшчае: "ПЭН-клуб выступае за прынцып бесперашкоднай перадачы думак у кожнай краіне і паміж усімі народамі, а яго члены абавязаны ў сваёй краіне ці суполцы, да якой яны належаць, выступаць супраць усіх формаў прыгнечання свабоды слова. ПЭН-клуб выказваецца ў абарону свабоды друку і супраць самавольнай цэнзуры ў мірны час - з надзеяй, што непазбежнае імкненне свету да вышэйшых форм палітычнай і эканамічнай арганізацыі патрабуе свабоды крытыкі ўладаў, ведамстваў і ўстаноў ".


Старшыня
Польскага ПЭН-клуба
Адам Паморскі

Намеснік Старшыні
Павел Гюле

Намеснік Старшыні
Эва Ліпска
canabis

Качмарскі. Рэйтан



РЭЙТАН, АЛЬБО РАПАРТ АМБАСАДАРА

     (паводле карціны Я. Матэйкі)

Ваше велічество, сьпяшаюся данесьці,
Што, згодна з планамі, быў падпісаны акт:
Карона і Літва падзеленыя ўрэшце,
І заўтра цэлы сьвет прызнае гэты факт!

Ды здарыўся скандал ганебны ў нас на сойме,
Калі згаданы сойм быў скончаны амаль:
Мы думалі, працэс нямнога часу зойме,
Ды выйшла як заўжды – і сьмех і грэх, і жаль!

Шалёны дэпутат з Наваградка, якога
Тадэвуш Рэйтан зваць, разважлівым на зьдзіў –
Падскочыў да дзьвярэй і ўлёгся ля парога,
І выйсьце з залі нам усім загарадзіў.

Кашулю на грудзях парваў ды паўтарае,
На публіку, нібы ня сойм, а сцэна тут:
“Забіце лепш мяне, не забівайце Краю!”
Палякі й ліцьвіны – сэнтымэнтальны люд.

Collapse ) 
nohi

Ісландскі ПЭН-Цэнтар

«Ад імя чальцоў ісландскага ПЭН-Цэнтра мы выказваем вам поўную падтрымку ў адстойванні вамі свабоды слова і іншых правоў чалавека ў вашай краіне.

Мы разам з вамі асуджаем арышт і жорсткае збіццё нашага калегі, паэта Уладзіміра Някляева і іншых праваабаронцаў і журналістаў. Мы занепакоеныя жорсткім абыходжаннем са спадаром Някляевым і тым, што ён утрымліваецца пад вартай.

Мы лічым найважнейшай неабходнасцю тое, каб сп. Някляеву была забяспечаная належная медыцынская дапамога, і ўжо адправілі ліст прэзідэнту Беларусі з заклікам неадкладна вызваліць сп. Някляева і правесці поўнае і аб’ектыўнае расследаванне па гэтай справе.

З павагай,
Сьён, старшыня Ісландскага ПЭН-Цэнтра
Хальдур Гудмундсан, намеснік старшыні
Эйнар Карасан, сакратар
Сігурб’ёрг Фрастардотыр
Гудмундур Андры Торсан
Лінда Вільх’яльмсдотыр
Сігурдур Пальсан