December 20th, 2010

nohi

Ствараецца база затрыманых! Распаўсюджваем інфармацыю!

Originally posted by k_atamanchik at Ствараецца база затрыманых! Распаўсюджваем інфармацыю!
Калі ў каго ёсьць інфармацыя пра затрыманых, іх імёны і прозвішчы, то тэлефануйце на менскі нумар (017) 321 22 96
Спіс затрыманых можна знайсьці тут!

nohi

Прычына жорсткасьці - пройгрыш Лукашэнкі

Уладзімер Арлоў:

- Я думаю, што гэта рэакцыя на сапраўдныя вынікі выбараў. Калі, пяць гадоў таму, напэўна, можна было гаварыць пра сапраўдную перамогу Лукашэнкі, хаця з невялікай перавагай, то цяпер ён прайграў. Адсюль гэтае шаленства, жорсткасць, гэтае збіццё, затрыманне цяжарных жанчын і па сутнасці дзяцей. Міліцыя дзяжурыць каля медычных устаноў і забірае ўсіх, хто прыходзіць туды з ранамі. Такім чынам, я думаю, прычына відавочная.

http://new.racyja.com/news/ularlou-prychyna-getai-zhorstkastsi-proigrysh-lukashenki
nohi

Валярына

Добрыя людзі, хто што ведае, ці ёсьць нейкая інфармацыя пра Валярыну Куставу? (Знаёмыя хвалююцца, Валярына не адказвае на званкі...)
nohi

Заява Рады РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”

Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” рэзка асуджае гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да выдатнага паэта, ганаровага старшыні Беларускі ПЭН-цэнтра і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева. Увечары 19 снежня ён быў брутальна збіты супрацоўнікамі спецслужбаў (медыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму). У непрытомным стане Уладзіміра Някляева адвезлі ў бальніцу, адкуль ён праз некалькі гадзін быў выкрадзены невядомымі. Дзе цяпер знаходзіцца Някляеў – звестак няма.
Патрабуем неадкладнага высвятлення лёсу Някляева і аказання яму ўсебаковай кваліфікаванай медыцынскай дапамогі. Патрабуем расследавання фактаў збіцця і выкрадання ганаровага старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра.
Заклікаем далучыцца да нашых патрабаванняў беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Міжнародны ПЭН-клуб і нацыянальныя ПЭН-цэнтры.

Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”
canabis

Качмарскі. Касандра




КАСАНДРА

Ня зьменіш лёсу простым “так” ці “не”,
Бо не дарэмна гінулі героі,
Таму кажу: найгоршае – яшчэ будзе!
А п’яны люд гарлае на ўсе грудзі,
Што барбары ўцяклі, ня ўзяўшы Троі!

Бойцеся, людзі, бо перамога – пастка!
Ня слухайце пахвал, што вам робіць вораг!
Частку зарэжуць, спаляць другую частку,
Не пашкадуюць ні старых, ні хворых!

Сьмейцеся з плачу, бо плачам
Ня здымеш ніводнай аблогі,
Але ўявіце, як мала мы значым
На сьвяце чужой перамогі!

Collapse )
nohi

Заява Рады РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”

У Беларусі працягваюцца масавыя рэпрэсіі і арышты палітыкаў, журналістаў і звычайных грамадзян, нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

За 18—20 снежня было затрымана, арыштавана, абшукана каля 600 асобаў. Падчас масавых пратэстаў 19 снежня было арыштавана каля 400 чалавек. Большасць арыштаваных стандартна абвінавачваюцца ў «парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства», “хуліганства”. Арыштаваным выносяцца шаблонныя прысуды ад 5 да 15 сутак зняволення.

Былі арыштаваныя сябры РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” праваабаронца Алесь Бяляцкі, літаратуразнаўца і актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Фядута, а таксама шэраг беларускіх і замежных журналістаў, якія выконвалі падчас акцыі свае прафесійныя абавязкі.

Лёс ганаровага старшыні РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” Уладзіміра Някляева дагэтуль невядомы.

Звяртаемся да нашых калег ва ўсіх краінах свету з просьбай праінфармаваць вашы ўрады і грамадствы пра чарговую хвалю рэпрэсій у Беларусі. Будзем удзячны вам за праяўленую салідарнасць.

Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”