December 19th, 2010

canabis

“Мур хутка рухне!”, або што сьпяваць на Плошчы

Пяць гадоў таму актуальнай была праблема, што сьпяваць.
 Маю адну прапанову. Песьня “Муры” мае фантастычную гісторыю. 
Упершыню ўзьнікла ў 1968 годзе  па-каталанску (аўтар – Луіс Льяк) 
на хвалі змаганьня з дыктатурай Франка. 
Празь дзесяць год сваю геніяльную польскую вэрсію – ужо з назвай “Муры” – 
зрабіў Яцэк Качмарскі, і песьня стала адным з галоўных хітоў “Салідарнасьці”. 
(Дарэчы, ну і дзе цяпер тыя Франка зь Ярузэльскім? А песьні жывуць!) 

Ніжэй юцьюб Качмарскага, які рэкамэндую паслухаць (людзям без музычнай адукацыі – 
пару разоў), а таксама беларускі пераклад, які можна сабе скапіяваць. 
Вэрсія, вядома ж, недасканалая, але перакладчык стараўся.

Спадзяюся, у нас будзе магчымасьць сьпець гэта разам. Не далей як сёньня ўвечары. :)





МУРЫ

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незьлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блізка сьвятло.
І запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды – то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне –
І пахавае сьвет стары!

Ведалі словы на памяць – і сьпеў
Несьлі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў – і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім сьвеце старым…
А ён усё граў і сьпяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды – то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне –
І пахавае сьвет стары!

Collapse )


Распаўсюд, вядома ж, вітаецца!