December 18th, 2010

nohi

Яцэк Качмарскі. Карманьёла

Як злосьць кіпіць, як выбухамі шалу
Ў нас словы адгукаюцца чужыя!
Бастылія ж стаіць, як і стаяла.
Кароль – на троне, галава – на шыі.

Мы ведаем, што пернік – зь бізунамі,
Што сьмешна – калі скачуць зубы ў роце,
Хоць ліхтароў не аздабляюць – намі,
І мірны крыж расьце на эшафоце!

Ды новы дол капаюць, ставяць плаху –
І новыя штандары па-над тронам.
Нянавісьць нараджаецца са страху,
Але чаго палохацца мільёнам?

Улада ўмее ставіць на каленкі,
Бо зброя – самы ўпэўнены аратар,
Але пакуль пяем, капрал маленькі
Ня скажа, што цяпер ён – Імпэратар!

Таму пяем, хоць ворагі наўкола,
Хоць дні і ночы адмяраюць залпы,
Ды стане маршам наша карманьёла,
Як маршам – пераходзяць цераз Альпы!

1981


Тэкст арыгіналу.

Песьня на youtube.