December 16th, 2010

canabis

Качмарскі. Пампея



Тэкст арыгіналу

ПАМПЕЯ

Мы адкрывалі горад Пампею –
Як  мараход адкрываў знакаміты
Бераг зямлі, што ўсе міты разьвее,
Быццам такая зямля – проста міты,
Робячы праўдай усе эпапеі.

Покуль капалі, Пампея ўсё болей
Нас атачала, нібыта дадому
Мы на сьвітаньні ўяжджалі паволі,
Ціха, каб сон не ўстрывожыць нікому.
Толькі сабака брахаў і скуголіў.

– Што гэта пёс так скуголіць уночы? –
Млеючы ў лазьні, пытае ў рабыні
Тлусты аматар ласкі жаночай.
Чулыя пальцы застылі на сьпіне:
– Сковыт сабачы нам гора прарочыць!

– Нейкія бздуры! Ну, хопіць, дзяўчаткі!
Як там паэт? Ці мае чалавечкі
Сочаць? 
       – А як жа! Пільней, чым спачатку!
Кожнае ночы піша ля сьвечкі.
– Што і каму? 
             – Ды ўсё вершы. Нашчадкам. 

– Што гэта пёс так скавыча на ганку?
– Пёс яго ведае! Можа, пацэліў
Нехта з рагаткі… – Ён лашчыць каханку,
Толькі няма разуменьня двух целаў.
Любая ўпарта глядзіць празь фіранку.

– Я звар’яцею ад гэтага сквілу!
Чуеш, зямля дрыжыць? Чуеш, трасецца?
– От, катастрофа! Жывёла завыла!
Гэта дрыжыць мой… дрыжыць маё сэрца!
… Ў небе крупінкі гарачага пылу.

Collapse )