December 13th, 2010

canabis

Хуліганскі пераклад хуліганскай песьні Качмарскага



Тэкст арыгіналу.


ЯЦЭК КАЧМАРСКІ
НАТАТКІ, ЗНОЙДЗЕНЫЯ Ў СТАРЫХ НОТАХ

Раз гуляў на старане,
Раптам нехта – да мяне,
Па вушах як гваздане,
Далей ня помню…
Ачуняў: навокал хор.
Дзякуй Богу, не памёр!
Хто мяне сюды запёр?
Ваш хор – за што мне?!

Да мяне ідзе чувак,
Кажа: “Радуйся, дзівак!
Падфарціла, як-ніяк”.
А голас тонкі…
“Цябе возьмуць пад крыло,
Будзе ежа і цяпло”.
Ўрэшце да мяне дайшло,
Крычу: “Падонкі!”

Я зірнуў, што за народ у гэтай залі.
Аглядзеў сябе – і ў роспачы застыў:
Кастравалі мяне, кастравалі!..
Але ўзялі ў элітарны калектыў.

Collapse )