November 26th, 2010

canabis

Добры верш з добрай нагоды

(с) kabierac

паштоўка ад моладзі

Дарагі і любімы Валодзя, наш заўжды малады літаратар!
Гэты радасны дзень надыходзіць. Разьмяняўшы дзявяты дзясятак,
Ты дагэтуль у нашым балоце – найзапатрабаваны аўтар
(І гэтак будзе заўсёды, хто б і што там ні квакаў).
З табою малююць коміксы і фільмы здымаюць на “кодаку”,
Табою нароўні з Астрожскім цяпер ганарыцца Ворша,
А Элвіс дагэтуль з гонарам у “Хрысьце” паказвае зноску,
Дзе ты згадаў яго прозьвішча (хаця й пераблытаў трошкі).

Быццам усё ты маеш: вуліцы, шыльды, помнікі,
Наш прэзыдэнт штогадова цытуе цябе ў прамовах,
А міністар культуры раіць чытаць штодзённа, каб
Пераадолець дэпрэсію і дасягнуць гармоніі.
Што пажадаць – ня ведаем: хочацца нечага новага,
Але ж адначасова і чаканага і дарэчнага…
Жадаем табе пасьлядоўнікаў – такіх, як ты заслугоўваеш.
На гэтым дазволь завершыць, застаемся твае навечна:

Сева Будрыс, фасоўшчык-укладчык;
Мая Раўбіч, студэнтка гістфаку;
Стася Рэчыц, фатограф-фрылансер;
Юра Братчык, сістэмны адміністратар.

Каменціць можна тут:
http://kabierac.livejournal.com/233119.html