November 21st, 2010

nohi

восеньскае абвастрэньне :)

* * *
Лепш у руках суніцы, чым журавіны
на палескіх купінах між дрыгвы.
Зранку новы кастрычнік, як і павінны,
скосіць газонакасілкай іней з травы.

Партыя з бабіным летам скончыцца патам,
вецер заселіць усе бусьлянкі эРБэ,
восень да лесу павернецца лістападам
і лістападаўскім верадам – да цябе.

Водар ля інтэрнатаў, як справаздача
“двух буслоў”, што на даху палілі план.
Гэта сок журавін – лістапад ня плача,
разьвітальны прэзэнт сунічных палян.

Сьвежыя нумары “Камсамольскай крыўды”
скручваеш касякамі – надзейны схоў
планам, якія ты на зіму рабіў, ды
пасьпяшаўся – і зноў насьмяшыў багоў.