October 4th, 2010

canabis

Марк Сміт і беларускія літаратары

У сераду, 6 кастрычніка, а 18-00
у Музеі гісторыі беларускай літаратуры
адбудзецца сустрэча нашых творцаў з Маркам Смітам.

У рамках правядзення амбасадай ЗША Другога англамоўнага слэма ў Беларусі (English Language Poetry Slam – ELPS’2010) знакаміты амерыканскі паэт сустрэнецца з сваімі беларускімі калегамі.

Марк Сміт праславіўся тым, што прыдумаў і ўвёў у шырокі ўжытак новую форму прэзентацыі паэзіі, слэм, падчас якога паэты не проста чытаюць свае творы, але гуляюцца з публікай, уключаюць яе ў стварэнне і ацэнку паэтычных тэкстаў, а таксама змагаюцца адно з адным за глядацкія сімпатыі.

Плануецца, што падчас сустрэчы беларускія творцы змогуць абмеркаваць з госцем перспектывы слэму, яго перавагі і хібы ў параўнанні з традыцыйнай паэзіяй.

Адрозненні паміж амерыканскім і беларускім слэмам, паміж слэм-паэзіяй і паэзіяй звычайнай будуць прадэманстраваныя ў час выступаў Віталя Рыжкова, Уладзя Лянкевіча, Паўла Свярдлова, Веры і Віктара Жыбуляў ды іншых вядомых слэмераў і паэтаў.

Мадэратар Андрэй Хадановіч.