September 28th, 2010

nohi

From Japan with love

КАБ ЛЮБІЦЬ БЕЛАРУСЬ...
Эцюд у бел-чырвона-белых танах

Знайшоў 
самае зацішнае месца
ў садзе такійскага ўнівэрсытэту.

Сеў на лавачку, 
разгарнуў нататнік –
і страціў пільнасьць усяго на пяць хвілінаў.

Японскім камарам хапіла.

Плясь правай рукой!
плясь левай! –
і белыя штаны ў чырвоных плямах
маёй уласнай крыві.

Адмываю штаны пад кранам.
Расчэсваю месцы ўкусаў.
Чэшуцца, як на радзіме.