September 27th, 2010

nohi

Верш для Дэна Браўна

Прысьнілася, што я вынайшаў 
першы ў сьвеце дэльтаплан.

І нават своечасова запатэнтаваў.
І нават падпісаў кантракт на масавую вытворчасьць.
І нават пералічылі грошы на рахунак.
І нават пасьпеў засунуць картку ў банкамат…

Прачнуўся ў жаху, так і не згадаўшы
пін-код Да Вінчы.