September 26th, 2010

canabis

Новы "ПрайдзіСьвет" (на правах рэклямы)

84.08 КБ

Нарэшце ўжо даўгачаканы новы нумар "ПрайдзіСьвету"!

Тэма "Выкраданьне Эўропы", на вялікае шчасьце, ня мае ніякай геапалітычнай падаплёкі - усё, паводле старагрэцкіх мітаў, пра каханьне і пра жанчыну. Нумар як бы складаецца з двух нумароў. У адным жанчыны геніяльна гавораць пра сябе. У другім сёй-той з мужчынаў спрабуе да іх падмазацца і сьпявае пра яе, каханую (часам ненавісную, але ўсё роўна каханую).

У нумары процьма цікавостак - класікі і сучасьні(кі/цы), інтэрвію і літаратуразнаўства, круглы стол і шмат чаго іншага.

Так атрымалася, што ў гэтым нумары я як перакладчык (нешта ў лесе здохла!) паўдзельнічаў досыць актыўна, і магу прапанаваць увазе тых, хто на гэта павядзецца, творы пяці паэтак і дваіх прымазаўшыхся да іх паэтаў. Вось жа:

Шарль Бадлер (Францыя)

Эмілі Дыкінсан (ЗША)

Марына Цьвятаева (Расія)

Мая Сарышвілі (Грузія)

Сяргій Жадан (Украіна)

Анастасія Афанасьева (Украіна)

Лена Элтанг (Літва)