September 21st, 2010

canabis

Happy birthday, mr Cohen!



(с) "ПрайдзіСьвет".

ЗНАКАМІТЫ СІНІ ПЛАШЧ

Чацьвертая ранку, трыццатага сьнежня.
Як ты пажываеш? Нішто? Ну, канешне.
Узімку ў Нью-Ёрку далёка да раю,
Ды ўвечар на вуліцы музыка грае.

Я чуў, ты будуеш патроху жытло сабе недзе ў пустэчы,
Ня знаеш, як жыць, але, веру, усё памятаеш. Дарэчы,

У Джэйн
      ёсьць 
          пасма тваіх валасоў:
На згадку мінулых часоў
Ты ёй падарыў, як сышоў…
Ці напраўду сышоў?

Апошнія дні выглядаў як стары ты,
Падраў на плячы сіні плашч знакаміты,
Хадзіў сустракаць на вакзал цягнікі,
Ды зь Лілі Марлен разьмінуўся такі.

Ня ведалі вы, што аскепкаў ня склеіць і ёй:
Хоць вернецца, будзе ўжо нічыёй.

Помню, як 
         ты 
          ружу трымаў у зубох,
Як цыган, краў, што мог.
Толькі й ты быў ня Бог…
Яна шле прывітаньне.

Ды што гаварыць, што тут скажаш, мой браце,
Калі забіваюць браты?
Я ўсё дараваў, я прыпомню наўрад ці,
Я рады, што зь ёю быў ты.

А паклічам вярнуцца – ці я, ці яна:
Ведай, спаць будзе вораг, жонка будзе адна.

І яшчэ. Знаеш, дзякуй табе: больш няма
Страху ў ейных вачах – я стараўся б дарма.

Але 
  ёсьць
     пасма тваіх валасоў:
На згадку мінулых часоў
Ты ёй падарыў, як сышоў –

Заўсёды твой 
Коэн.

Collapse )

Яшчэ некалькі перакладаў з Коэна ў "Архэ".