September 4th, 2010

nohi

Як мы правялі канец лета

73.29 КБ

КАТОК

Увечары – цукеркі й торт,
А зараз – канькабежны спорт.

Выходжу з мамай, мама – з татам,
А тата – з фотаапаратам.

Ура лядоваму палацу!
Хаджу туды, нібы на працу.
(А мама з татам – папарацы.)

Заходзім, а ўнутры – народу!
Відаць, не проста ім без лёду.

Бяруць білеты па чарзе –
І ўся чарга на лёд паўзе.

Сама выходжу, без падтрымкі.
(Хутчэй рабіце фотаздымкі!)

Мяне падзеннем не спалохаць:
У налакотніку мой локаць,

У накаленніку каленка –
Я выглядаю, як спартсменка.

Хай іншы, стаўшы на канькі,
Ляціць на іх ва ўсе бакі,

А вопытныя канькабежкі
Не слізгаюць, а ходзяць пешкі.

Найлепшы канькабежны спорт –
Калі ціхенька і паўз борт!

Пайду на лаўку, да дзяўчынак –
І нам патрэбны адпачынак.

А потым зноў лячу на лёд,
Як рэактыўны самалёт.

Я правяла б жыццё на лёдзе.
Шкада, што тата кажа “годзе”.


Collapse )