August 27th, 2010

canabis

Яшчэ Жадан. Па-мойму, кранальны

* * *
Ужо колькі дзён было душна і горача, 
і сонца хавалася між таполямі.
Яны ў аптэцы, што была поруч, 
куплялі бінты і болепатольнае.

Ляжалі распечаныя кварталы, 
нібы рассыпаныя манеты.
У кватэры, якую яны здымалі, 
уначы награваліся ўсе прадметы.

Награваліся фінкі й адмычкі, 
адзежа, прапахлая нікатынам,
награваліся бензінавыя запальнічкі,
у якіх даўно не было бензіну.

Яе павекі цямнелі й цяжэлі,
за вокнамі дрэвы адкідвалі цені,
награваліся парэзы на яе сухажыллі,
награваліся кулі ў ягоным целе.

А калі яна кранала паветра рукою,
начная плавілася прастора.
І ціша да ранку была такою, 
што чуваць было, як ім сніцца мора.

Collapse )