August 26th, 2010

nohi

Жадан. З цыклу "Лесбійкі"

ЖАНЧЫНЫ

Распавядзі мне аб новай сяброўцы сваёй, 
той, з якой ты цяпер жывеш. Што там цяпер між вамі?
Між намі цяпер паветра. Я проста жыву разам з ёй, 
як дзеці жывуць са сваімі дзіцячымі снамі.

Вось што цяпер між намі – яе таемны маршрут, 
яблыкі і віно, усё яе пратэстанцтва,
адзежа, што яна носіць у торбе, як парашут,
і колер яе валасоў, 
        што яна змяняе,
              як грамадзянства.

Яна знікае ўвесь час, бо мае свае ключы.
Вяртаецца і засынае, і ціша між намі трывае.
І я спалохана слухаю, як зрэдзьчасу, уначы
сэрца яе спыняецца, як на канцавым - трамваі.

Яны супыняе час, усе яго галасы,
што на хаду звіняць парцалянавым перазвонам.
Тады яна падстрыгае рудыя свае валасы, 
як падстрыгаюць траву, даглядаючы за газонам.

Яна спалучае лёгка ўсё гэта – і шмат што яшчэ,
і бачу так ясна і блізка, як кроплямі воску
гэта жыццё, нібы туш, у яе з-пад павек цячэ,  
і смерць адступае, нібыта разбітае войска.

Вострыя стрэмкі жалю з далоні мне дастае, 
кранаецца майго цела, нібы збірае ажыну.
Вось таму менавіта я і кахаю яе,
як толькі жанчына можа кахаць жанчыну.

Collapse )