August 5th, 2010

nohi

Ч. Мілаш. Элегія для N.N.

Скажы, хіба для цябе гэта так далёка?
Ты б магла прабегчы па невысокіх балтыйскіх хвалях
І за дацкай раўнінай і букавым лесам
Збочыць да акіяну, а там зусім ужо побач
Лабрадор, белы гэтай парою году.
А калі ўжо цябе, што мроіла пра незаселены востраў,
Так палохаюць гарады і мірганне фараў на трасах, 
Ты б знайшла лясную сцяжыну праз самыя нетры,
Над сінечаю талых вод, па слядах ласёў і паўночных аленяў,
Аж да пакінутых залатых капальняў
Сьерас. За плынню ракі Сакрамента,
Між пагоркаў, парослых калючым дубам,
А пасля эўкаліптавым гаем. Collapse )