August 2nd, 2010

nohi

Эпілог да будучай кніжкі )

* * *
я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну
сорак восем хвілінаў сьпякоты й дванаццаць залевы
каб накрыўшыся мапай, бы коўдрай, гадзінку адну
паварочацца з правага берагу Сены на левы

аблажУ ўсе музэі, аблАжу бульвары й сады
захаплю ўсе кнігарні, уброд перайду ўсе фантаны
трохі сонца ў бутэльцы халоднай парыскай вады
ўставіць зь першай цытаты й гатовы турыст апантаны

Collapse )