July 7th, 2010

canabis

Яшчэ Мілаш з кнігі "Другая прастора"

ДЭГРАДАЦЫЯ

Высокія думкі пра сябе можа прынізіць 
адзін погляд у люстэрка:
нямоглая старасьць
стрымлівае дыханьне ў надзеі, што боль
ня вернецца.

Як шмат на сьвеце людзей прыніжаных,
як шмат іншых сьмяротных істот,
якія трываюць, здаецца, з большай пакорай:
стары сокал, які ўжо ня можа дагнаць голуба,
кульгавы бусел, якога не ўзялі ў вырай.
Мінаюць поры году, сыходзім у зямлю.

Што на гэта нябесныя сілы?
Ходзяць сабе, глядзяць.
Тут мы, а там так званае царства Прыроды.
Разумныя, неразумныя – каму горай?
Ну так, у Раі не было люстэрка.

Collapse )